Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Женщина-педагог. Возрождение (послевоенное время: 1945-2000 гг.)

Семяновіч Валянціна Міхайлаўна 

Семяновіч Валянціна Міхайлаўна нарадзілася 21 студзеня 1941 года ў г.Жлобін. Падчас вайны сям’я эвакуіравалася на Урал. Вярнуліся з эвакуацыі ў 1944 годзе, калі Валянціне было 3 гады, у пасёлак Шацілкі (г.Светлагорск). 

Закончыла восем класаў на выдатна і без экзаменаў паступіла у Мазырскае педагагічнае вучылішча. Закончыла Гомельскае музыкальна-педагагічнае вучылішча, бо Мазырскае расфарміравалі. Па размеркаванні Валянціна Міхайлаўна была накіравана настаўніцай пачатковых класаў у Любанскі раён, дзе выбрала для працы Малагарадзячыцкую сярэднюю школу, у якой адпрацавала 37 гадоў. Так як у школе не хапала піянераў, Валянціна Міхайлаўна працавала пазаштатнай піянерважатай і адначасова настаўніцай пачатковых класаў. 

Праз некатооры час Валянціна Міхайлаўна выйшла замуж, у яе нарадзіліся два сыны - Ігар і Сяргей. 

За гады работы Валянціна Міхайлаўна выпрацавала сваю методыку выкладання ў пачатковых класах, ахвотна дзялілася ёй з калегамі. Да работы адносілася добрасумленна, працавала творча, за час працы дала вялікую колькасць адкрытых урокаў для маладых спецыялістаў, выступала з дакладамі і выступленнямі з вопыту работы ў раёне і школе. 

Арганізатарскія здольнасці Валянціны Міхайлаўны, уменне працаваць з людзьмі, прага і адчуванне новага былі заўважаны і яна на працягу амаль 25 гадоў была нязменным старшынёй прафсаюзнага камітэта. 

Валянціна Міхайлаўна была майстрам сваёй справы, аб гэты сведчаць прысвоеныя ёй званні: 

 • 1985 г. - “Старшы настаўнік”

 • 1989 г. - “Настаўнік-метадыст”;

 • 1991 г. - настаўнік вышэйшай катэгорыі.

Яна мае ўзнагароды:

 • Медаль “За трудовое отличие”;

 • Медаль “За доблесный труд”; 

 • Знак “Победитель социалистического соревнования 1974 года”.

Усе этапы яе жыцця былі чэснай, добрасумленнай працай. Валянціна Міхайлаўна ўдзячна свайму лёсу, бацькам, людзям, якія навучылі яе любіць дзяцей, верыць у іх, вучыць і дапамагаць ім. Вось так ад пачатку і да канца сваёй працоўнай дзейнасці: праца ў адной школе і жыццё, аддадзенае вучням.

Зараз яна з’яуляецца старшынёй праваслаўнага прыхода храма Свяціцеля Мікалая, які знаходзіцца ў Малых Гарадзячыцах.

  

Разделы сайта