Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.11.2022

Наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

У рамках Года гістарычнай памяці вучні Малагарадзячыцкай сярэдняй школы наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Вучні з захапленнем паглядзелі спектакль “Альпійская балада” рэжысёра  Святланы Навуменка паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Спектакль гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.

У спектаклі, створаным па ваеннай аповесці, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.

Вучні школы былі вельмі задаволены праглядам спектакля.

Видеоматериалы

  • Встреча школьных друзей 2023

Разделы сайта