Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.03.2021

Экскурсионная поездка "Памяць мінулых гадоў"

Памяць мінулых гадоў

 

На сучасным этапе развіцця грамадства значнае месца ў рабоце педкалектыву ДУА “Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ Любанскага раёна” займае выхаванне ў навучэнцаў патрыятызму і грамадзянскай свядомасці. Чарговую вандроўку па родным краі мы пачалі ад помніка “Няскароныя” у цэнтры аграгарадка Малыя Гарадзячіцы, дзе 24 лютага мы ўзгадалі трагічную дату ў лёсе нашай вёскі, якая была спалена фашыстамі падчас карнай аперацыі “Русалка” ў 1943 годзе.

У вёсцы Палічын да нас далучылася група вучняў мясцовай школы. Адразу ж экскурсавод, настаўнік гісторыі Вялічка Анатоль Іосіфавіч, узгадаў аб тым, што ў 1943 годзе на гэтым месцы адбылася камсамольская падпольная канференцыя, у якой прыняў удзел упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ К.Т. Мазураў.

За час, пакуль мы ехалі да вёскі Нежын, мы даведаліся аб арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы 80 год таму назад, дзейнасці падпольнага абкама партыі на чале з В.І. Казловым, райкама камсамола, які ўзначальваў Адам Майстрэнка і якую ролю адыграў партызанскі востраў Зыслаў. Таксама даведаліся аб гістарычным лёсе вёскі Нежын, арганізацыі дзейнасці калгаса “12 год Кастрычніцкай рэвалюцыі”.

Першы прыпынак – помнік Фені Конанавай. Усклалі вянкі і кветкі. Фені Конанавай было крыху больш за дваццаць гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яна, настаўніца Калінаўскай і Нежынскай школы Любанскага раёна, у першыя дні акупацыі аб'яднала вакол сябе сельскіх камсамольцаў і стала сакратаром падпольнай арганізацыі. Усяго паўгода жыцця пасля гэтага ёй адмерааа лёсам, але і гэтага хапіла, каб застацца ў гісторыі назаўсёды.

Наступны прыпынак – ДУА “Камунараўскі ВПК ДС-СШ імя Янкі Купалы”. Азнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам песняра беларускага народа, гісторыяй напісання паэмы “Над ракой Арэсай”.

Кіраўнік гуртка “Юны майстар” мясцовай школы Мігун Васіль Данілавіч, выпускнік нашай школы,паведаў аб тым, што гурткоўцы напрацягу некалькіх гадоў высаджваюць алею дрэў і кожны вучань клапоціцца аб ім.

Каля музея меліярацыі нас сустрэла супрацоўніца Сулім Лідзія Андрэеўна, якая азнаёміла з тэхнікай, занятай на меліярацыйных работах. Затым у музеі Анатоль Іосіфавіч Вялічка ўзгадаў аб дзейнасці экспедыцыі Іосіфа Жылінскага ў 18 стагоддзі ў нашым краі і пра тое, што 95 год таму назад арганізавана ў раёне меліярацыйная арганізацыя “Арэскі калфонд”. Якую ўзначаліў Уладзімір Гняўко, якога між сабою называлі меліяратары “балотным фараонам”.

Усе – і дарослыя, і дзеці, - былі пад вялікім ўражаннем ад музея, колькасці і якасці экспанатаў, з якіх бачна, што сабраны яны з вялікай любоўю.

Не магу не сказаць пра нашага экскурсавода, Вялічку Анатоля Іосіфавіча. Менавіта ён быў у ліку тых, хто ствараў гэты музей. Анатоль Іосіфавіч не проста настаўнік гісторыі, ён – скарбніца ведаў гістарычных падзей нашага краю.

Напрыканцы мы паглядзелі выдэафільм, прысвечаны 50-годдзю ўтварэння калгаса імя БВА. Аб тых гістарычных падзеях распавядалі старшыня Камуны Эмануіл Натанавіч Модзін, былы старшыня калгаса Цімафей Дзмітрыевіч Анісімаў і адзін з першых камунараў Дзмітрый Еўдакімавіч Каленчанка.

Затым навучэнцы ўшанавалі памяць Герояў Сацыялістычнай Працы, былых кіраўнікоў калгаса імя БВА Модзіна Э.Н. і Смірнова Ц.Р., усклаўшы кветкі да мемарыяльных дошак гэтых легенд Любанскага краю.

Яскевіч Ірына Васільеўна і Яскевіч Васіль Дзмітрыявіч азнаёмілі нас, як захоўваецца культурная спадчына, паказалі майстар-клас па ткацтву рушнікоў і паясоў.

Таксама мы пабывалі ў клубе “Асілак”, які знаходзіцца ў падвале СДК вёскі Камуна.

Паездка пакінула прыемнае незабываемае ўражанне. У першую чаргу таму, што тут працуюць людзі, якія любяць, шануюць і ўмеюць захоўваць сваю гісторыю, старанна клапоцяцца пра ўсе памятныя мясціны для таго, каб захаваць іх для нас, нашчадкаў. Дзякуй ім за гэта!

 

Педагог сацыяльны ГУО

“Малагарадзячыцкі ВПК ДС- СШ

Любанскага раёна” Касабуцкая Л. І

Видеоматериалы

  • Встреча школьных друзей 2023

Разделы сайта